December 26, 2008

"Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі"

БНП прапануе Вашай увазе запіс паэмы "Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі". Запіс зроблены ў Новым Ёрку ў 1958 годзе.

Пад час нашых дасьледваньняў у беларускай бібліятэцы ім.Ф.Скарыны ў Лёндане атрымалі ад айца Аляксандра Надсана магнітную стужку. Доўгі час не маглі яе нідзе адчытаць. І вось перад самым сьвятам Божага Нараджэньня адбыўся сапраўдны цуд на Каляды.

Паэму Алеся Салаўя "Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі", якую чытаюць Антон Адамовіч і Янка Запруднік можна скачаць па гэтай спасылцы (правай клавішай мышы націснуць "Захаваць як...").

No comments: