February 29, 2008

Пратэст перад падляскім соймікам

3 сакавіка запланавана акцыя пратэсту перад падляскім соймікам у Беластоку (ul. Kardynała Stefana Wyszyńskiego 1) з мэтай зьвярнуць увагу мясцовых палітыкаў і прэсы на паводзіны дэпутата Мікалая Яноўскага.

23 лютага напрыканцы гала-канцэрту студэнты-каліноўцы Аляксей Трубкін ды Ігар Шчыкарэвіч выйшлі да сцэны з двухмэтровым бел-чырвона-белым сьцягам. Але дэпутат мясцовага сойміку ад партыі PSL, дарэчы беларускага паходжаньня, паспрабаваў выгнаць хлопцаў з дапамогай ахоўнікаў. Аднак юнакі ў адказ селі на падлогу і адмовіліся выйсьці самастойна. Пасьля хвіліннай патасоўкі на вачах у гледачоў шасцёра ахоўнікаў пад выступ ансамбля “Свята” вынесьлі каліноўцаў на руках. Пры гэтым хлопцы працягвалі размахваць сьцягам. Інцыдэнт адбыўся ў прысутнасьці беларускага амбасадара ў Польшчы Паўла Латушкі ды міністра культуры Уладзіміра Матвейчука.


Відэа

Пазьней сп.Яноўскі сказаў, што бел-чырвона-белы сьцяг абражае яго “нацыянальныя” пачуцьці.


Лідэры беларусаў Падляскага краю зьвярнуліся з адкрытым лістом [тэкст] да прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска, каб паінфармаваць яго аб гэтым годным жалю здарэньні.

Бел-чырвона-белы сьцяг быў, ёсьць і будзе нацыянальным сымбалем беларусаў. І ніякія часовыя чырвона-зялёныя эрзацы яго не заменяць. Таму запрашаем далучыцца да мерапрыемства, каб давесьці падляскім дэпутатам, такім як “беларус” Мікалай Яноўскі, якія ёсьць сапраўдныя сымбалі нашай Бацькаўшчыны.

No comments: