February 29, 2008

Вуліцы імя генэрала Булак-Балаховіча ў Быдгошчы – быць!

Рада сталіцы Куяўска-паморскага ваяводзтва Польшчы ў бліжэйшым часе мае намер разгледзець пытаньне наданьня адной з вуліц Быдгошчы імя беларускага генэрала.

Беларуская Нацыянальная Памяць зьвярнулася з просьбай да дэпутатаў, каб яны разгледзелі гэтае пытаньне станоўча. Папярэдне шмат польскіх дзяржаўных і грамадзкіх структураў выказаліся ў падтрымку дадзенай ініцыятывы.

Трэба сказаць, што некаторыя рэгіянальныя СМІ аднесьліся да гэтага з насьцярогай з-за некаторых спрэчных момантаў ў біяграфіі і дзейнасьці Станіслава Булак-Балаховіча. Яго абвінавачваюць у арганізацыі габрэйскіх пагромаў на тэрыторыі Беларусі. Але яшчэ ў 30-ыя гады пераканаўча даказана, што ён не ўдзельнічаў і не арганізоўваў пагромаў, больш за тое, караў вінаватых.

Недалёка ад Быдгошчы знаходзіцца пахаваньне некаторых жаўнераў зь яго дывізіі, якія ў 1921-22 гадах былі інтэрнаваныя там у адным з табароў. Таму і паўстала ідэя наданьня вуліцы імя генэрала Булак-Балаховіча.

No comments: