November 4, 2007

Акцыя КХП-БНФ у Лошыцкім парку

Белапан

Больш за сто чалавек удзельнічала ў санкцыяваным шэсьці ў Мінску ад Палаца культуры камвольнага камбіната (вуліца Маякоўскага) да Лошыцкага яру, дзе ў пэрыяд сталінскіх рэпрэсій праводзіліся масавыя расстрэлы нявінных людзей.

Акцыя, арганізаваная Кансерватыўна-Хрысьціянскай партыяй — БНФ, пачалася прыкладна ў 12.30. Яе ўдзельнікі несьлі бел-чырвона-белыя сьцягі, партыйную сымболіку, а таксама расьцяжкі з надпісамі «Дзяды» і «Памятайма пра ахвяры расейскага тэрору».

Шэсьце завяршылася мітынгам у Лошыцкім яры. Акцыя арганізавана ў межах Года памяці ахвяр палітычных рэпрэсій, абвешчанага беларускай дэмакратычнай грамадзкасьцю.

No comments: