November 3, 2007

На Гарадоччыне зьявіўся Крыж Памяці

Радыё Свабода

Актывісты Руху “За Свабоду”, прадстаўнікі розных партый Гарадоцкага раёну ўзялі ўдзел ў асьвячэньні Крыжа Памяці на месцы супраціву жыхароў раёну бальшавіцкай уладзе у 1918 годзе.

Крыж усталяваны каля вёскі Фралова, за 26 кіламетраў ад райцэнтру Гарадок.У лістападзе 1918 году на Віцебшчыне адбылося антыбальшавіцкае паўстаньне. Яно ахапіла амаль усе паветы вобласьці, але было здушана карнымі атрадамі. З архіўных дакумэнтаў стала вядома, што пры здушэньні паўстаньня на Гарадоччыне расстралялі каля дзясятка мясцовых жыхароў, якія не прынялі савецкую ўладу.

Актывісты Руху “За Свабоду” адшукалі нашчадкаў Міхаіла Сураўнёва і Аляксандра Лапаценкі, удзельнікаў паўстаньня 1918 году. Яны пацьвердзілі сапраўднасьць архіўных дадзеных і вызначылі месца загубы гарадоцкіх паўстанцаў.

Крыж Памяці, усталяваны каля вёскі Фралова, асьвяціў сьвятар грэка-каталіцкае царквы айцец Зьміцер Грышан.

1 comment:

Anonymous said...

Аднак, "вандалы" таксама ня сьпяць...
http://www.belradio.fm/by/284/news/9997/