September 8, 2007

У Воршы затрыманыя актывісты з Горак

Радыё Свабода

Мікрааўтобус, якім ехалі актывісты на фэст беларускай аўтарскай песьні і паэзіі “Аршанская бітва-2007”, міліцыянты спынілі нібыта для праверкі дакумэнтаў кіроўцы. Затым на гэтай жа машыне актывістаў даставілі ў пастарунак.

Адна з затрыманых, Ірына Каралькова, паведаміла “Свабодзе”, што ў мікрааўтобусе – чацьвёра актывістаў. Міліцыянты ў кожнага правяраюць пашпарты ды праводзяць прафіляктычную гутарку. Асноўнае пытаньне – куды едзеце і навошта.

No comments: