September 8, 2007

Актывістаў прымусілі сысьці зь цягніка “Магілёў-Ворша”

Радыё Свабода

Грамадзкіх актывістаў з Магілёва, якія зьбіраліся выправіцца на фэст беларускай аўтарскай песьні і паэзіі “Аршанская бітва-2007”, міліцыянты беларускай чыгункі змусілі сысьці зь цягніка “Магілёў-Ворша” і прайсьці ў пастарунак чыгуначнага вакзалу Магілёва.

Сярод затрыманых – кіраўнік гарадзкой суполкі Таварыства беларускай мовы Алег Дзячкоў, моладзевыя актывісты Яўген Бойка і Яўген Сувораў. Дакладная колькасьць затрыманых пакуль невядомая.

У пастарунку міліцыянты правялі агляд асабістых рэчаў актывістаў. Прычынаў затрыманьня міліцыянты не называюць.

No comments: