September 8, 2007

Затрыманыя ўдзельнікі сьвяткаваньня Дня вайсковай славы ў Магілёве на волі

Радыё Свабода

Група грамадзкіх актывістаў, прыкладна з дваццаці чалавек, была затрыманая ў любускім лесапарку Магілёва міліцыянтамі з роты хуткага рэагаваньня.
Там актывісты сабраліся, каб адзначыць Дзень беларускай вайсковай славы. Усіх затрыманых адвезьлі ў Магілёўскі раённы аддзел міліцыі. Пасьля 22-й гадзіны затрыманых адпусьцілі. На кіраўніка суполкі Таварыства беларускай мовы Алега Дзячкова, якога сёньня ўжо затрымлівалі на чыгуначным вакзале, складзены пратакол аб раскладаньні вогнішча ў забароненым месьце. Пратакол складаў інспэктар гарадзкой управы міністэрства надзвычайных сытуацыяў, якога тэрмінова выклікалі міліцыянты.

No comments: