September 9, 2007

На Крапівенскім полі затрыманы Алесь Пушкін


Сёньня ўвечары на Крапівенскім полі ля Воршы мае адбыцца традыцыйны фэст беларускай бардаўскай песьні “Варшанская бітва-2007”. Удзельнікі фэсту пачалі зьяжджацца на месца правядзеньня канцэрту, аднак на пад’езьдзе да Крапівенскага поля іх сустракае міліцыя. Праваахоўнікі інфармуюць людзей, што поле замінаванае й на ім праводзяцца адмысловыя працы.


Каля 14.00 на Крапівенскім полі быў затрыманы мастак Алесь Пушкін. На яго быў складзены адміністратыўны пратакол.

А. Пушкін: Склалі пратакол і кажуць: цапнулі мы вас за руку. Я ім кажу: слухайце, я -свабодны чалавек. А яны мне на гэта: тое, што вы вольны - гэта наша недапрацоўка. Я прыжджаю сюды 16 гадоў запар, але такі спэктакль бачу ўпершыню. Сапёры, вайсковая машына, міліцыя. Я падышоў бліжэй, гляджу, а там панакідалі на гэтым полі нейкія батарэйкі й самі ж іх зьбіраюць. Каля крыжа нацянулі нейкую чорную стужку. Кажуць мне, тут баі былі падчас Другой сусьветнай вайны, так што мы да вечара знойдзем тое, чаго шукаем.

Разьмінаваньнем камандуе падпалкоўнік Уладзімер Мікалаевіч Занко. На чале трох пастоў міліцыі стаіць намесьнік начальніка Варшанскага раённага аддзелу ўнутранных справаў маёр Ігар Хілюта.

No comments: