September 9, 2007

Ворша: затрыманым пагражаюць крымінальнымі справамі


Некалькі затрыманых удзельнікаў сьвяткаваньня ўгодкаў Аршанскай бітвы знаходзяцца ў раённым адзеле міліцыі Воршы. Супрацоўнікі міліцыі зачынілі ўсіх у дзяжурнай частцы і паведамілі, што распачынаюць крымінальную справу за зьнявагу дзяржаўных сымбаляў на падставе інцыдэнту, які адбыўся ў РАУСЕ.

Калі міліцянты адпусьцілі частку затрыманых, з гэтак званага “ленінскага кутку” нехта ў вакно выкінуў дзяржаўны сьцяг. Спэцназаўцы, пабачыўшы гэта, вярнулі людзей з вуліцы ў РАУС і зачынілі ўсіх у дзяжурцы. Некалькі чалавек трымаюць у гарадзкім адзеле міліцыі, астатнія знаходзяцца ў райадзеле. На аднаго з затрыманых ужо складзены пратакол за дробнае хулінганства. Не выключана, што заўтра будуць судзіць паводле аналягічнага абвінавачаньня яшчэ некалькі чалавек. Некаторых затрыманых ужо дастаўлялі ў райадзел двойчы - учора ўвечары і сёньня раніцай.

No comments: