September 8, 2007

Мірон віншуе з Днём беларускай вайсковай славы


Радыё Свабода

Чарговы бел-чырвон-белы сьцяг лунаў мінулай ноччу над Віцебскам. Ён быў узьняты каля 11-й вечара над домам №10 па паспэкце Фрунзэ.

У гэтым будынку разьмешчаны інтэрнат мэдычнага ўнівэрсытэту, таму нацыянальны сымбаль першымі заўважылі студэнты. Шматлікія мінакі таксама зьвярталі ўвагу на сьцяг, які быў добра відаць з абодвух бакоў праспэкту.Старэйшы віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда паведаміў журналістам, што да сьцяга прымацавана цыдулка зь віншаваньнем ад Мірона.

Хамайда: “З крыніц, вартых даверу, мне стала вядома, што на пяціпавярховым будынку па праспэкце Фрунзэ ўсталяваны бел-чырвон-белы сьцяг. Да яго прымацавана цыдулка з наступным тэкстам: " Віншую з Днём беларускай вайсковай славы. Мы абавязкова пераможам, як нашы гераічныя продкі пад Воршай, таму што з намі ўсепераможная крывіцкая Пагоня, а ў руках мы моцна трымаем бел-чырвон-белы сьцяг. Жыве Беларусь, жыве вечна!" І подпіс: "Мірон".

Міліцыянты і супрацоўнікі камунальных службаў заўважылі сьцяг не адразу, і ён лунаў над горадам некалькі гадзін.

No comments: