August 4, 2007

У Берасьці зьявіўся новы памятны знак

Зусім нечакана, але з вялікай прыемнасьцю для гісторыкаў і жыхароў Берасьця на скрыжаваньні вуліц Савецкая і Маякоўскага ўсталяваны вялікі бронзавы памятны знак у гонар атрыманьня ў 1390 годзе горадам Берасце першым ў Беларусі Магдэбурскага права на самакіраваньне.

На знаку месціцца вытрымка з прывілея: “Даруем на вечнасьць права гарадзкое магдэбурскае, адхіляючы іншыя правы польскія, літоўскія і рускія і ўсе іншыя звычаі, якія былі б не ўзгоднены з правам гарадзкім магдэбурскім”. А па краях выгравіраваны даты атрыманьня беларускімі гарадамі Магдэбургскага права.

Калі адбудзецца афіцыйнае ўрачыстае адкрыцьцё знака, пакуль невядома.

Крыніца

No comments: