August 1, 2007

На месцы гібелі Юркі Моніча

31 ліпеня грамада Беларускай Нацыянальнай Памяці наведала месца гібелі беларускага змагара Юркі Моніча, якое знаходзіцца недалёка ад мястэчка Бобр.

З аповедам пра жыцьцё і дзейнасьць беларускага патрыёта Юркі Моніча выступіў мастак Алесь Пушкін, які ўжо шмат зрабіў для ўшанаваньня памяці нашага народнага героя.

Дарэчы, 24 траўня бягучага году на месцы сьмерці партызанскага камандзіра Ю.Моніча быў усталяваны мэмарыяльны крыж.


Акцыя завяршылася малітвай за супакой душаў Юркі Моніча ды усіх беларускіх герояў.

No comments: