July 12, 2007

Віктар Сікора

Сёньня, 12 ліпеня, нарадзіўся Віктар Сікора - вядомы беларускі патрыёт, сябра Беларускай Незалежніцкай Партыі, камандзір антыбальшавіцкага партызанскага атрада ў 1945 годзе.

Віктар Сікора нарадзіўся ў 1925 годзе ў вёсцы Малыя Алашкі на Шаркоўшчыне.Скончыў 6 клясаў польскай школы, а падчас нямецкай акупацыі — шасьцімесячныя курсы, пасьля якіх у 1942 годзе паступіў у Пастаўскую настаўніцкую сэмінарыю. У 1943 годзе, калі арганізаваўся Саюз Беларускай Моладзі, Віктар Сікора стаў адным з яго кіраўнікоў у Паставах. З красавіка 1944 года — сябра падпольнай Беларускай Незалежніцкай Партыі. Вясною-летам 1945 года — камандзір аддзелу беларускіх “лясных братоў” на Шаркаўшчыне. Арыштаваны 5 сьнежня 1945 году. З бальшавіцкіх канцлягероў на Бацькаўшчыну вярнуўся ў 1955 годзе.

сябры СБМ

6 comments:

A said...

Калі ласка, падайце зьветскі пра фота.
Дата, месца, хто гэта.

kurt_bielarus

Беларуская Нацыянальная Памяць said...

Гэта сябры СБМ Настаўніцкай сэмінарыі ў Паставах. Здымак зроблены напрыканцы 1943 году. У ніжнім шэрагу крайні злева - Віктар Сікора.

Anonymous said...

Дзякуй!

Цікава, а чаму у іх нарукавныя павязкі нейкія не зусім СБМаўскія?

kurt_bielarus

Беларуская Нацыянальная Памяць said...

Добрае пытаньне. Дзякуй Богу ёсьць магчымасьць ўдакладніць у чалавека, ад якога мы і атрымалі гэтае фота, і які на ім адлюстраваны. Мы абавязкова напішам пра гэта трохі пазьней.

Anonymous said...

Dziakuj za zdymak!
Slava herojam!

Pravincyjal

davyd-siarzhuk said...

усё, пахавалі мы сёньня сп. Віктара. Ён і памёр па-геройску - стоячы. Шкада, што н'ат сьцягам накрыць не далі.

СЛАВА ГЕРОЯМ!